Навучэнцы нашага каледжа Анастасія Кузьмянкова, Лізавета Лахмакова і іх выкладчык Сёмчэна Л.Т. прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы.
21 лютага ў МДУ ім.А.А. Куляшова адбылося ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага літаратурнага конкурсу "І кружыцца планета Куляшова". Работа Анастасіі Кузьмянковай прызнана лепшым творам, а праца Лізаветы Лахмакавай адзначана дыпломам I ступені ў намінацыі "Ёсць у паэта свой аблог цалінны" (эсэ пра малую радзіму). Пасля ўзнагароджання прадстаўнікі нашага каледжа змаглі паглядзець літаратурна-пластычны спектакль па творах беларускага паэта Алеся Казекі і паразмаўляць з аўтарам, а таксама са старшынёй праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Беларускі фонд міру" А. А. Нікіціным, якія пажадалі новых творчых поспехаў нашым навучэнцам.