З 19 па 29 лютага у бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На выставе прадстаўлены творы беларускіх класікаў, сучасных аўтараў і пісьменнікаў Магілёўшчыны; даведачныя, энцыклапедычныя выданні, якія дапамогуць палепшыць веданне роднай мовы.